Архив новостей

20.02.2026

Вось і закончыўся наш тыдзень Славеснасці, які паказаў, што да роднай мовы і літаратуры нашы гімназісты ставяцца з павагай!

Сёння тыдзень завяршыўся цікавымі віктарынамі на лепшага знаўцу роднай мовы і літаратуры! Вучні 6-х класаў завіталі ў класы пачатковай школы і правялі займальныя хвілінкі-адпачынкі на роднай мове!

А музычным падарункам нашай гімназіі  стаў імправізаваны канцэрт удзельнікаў узорнай студыі эстраднай песні"Рапсодыя”, якія стварылі цудоўны святочны настрой. Гучалі прыгожыя беларускія песні, якія яшчэ раз нагадалі нам, што наша родная мова – самая напеўная, мілагучная, яскравая і самабытная!

Вялікі дзякуй Бондар Кіры,Юдзянковай Маргарыце, Клачко Ксеніі і іх кіраўніку Грышкевіч Жанне Міхайлаўне!

Можна з упэўненасцю сказаць, што да Дня святкавання роднай мовы, які адбудзецца 21 лютага,  наша гімназія гатова!

Як не ўспомніць тут слушныя словы Я. Коласа: "Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову..."

Фотаальбом тут >>>

Разделы сайта