Мы ўжо столькі паспелі: і спявалі, і танцавалі, і чыталі вершы беларускіх паэтаў!
Самы час і падсілкавацца! Сёння з гэтай задачай цудоўна справіліся вучні 5-х класаў і іх бацькі. Колькі цудоўных і смачных страў яны падрыхтавалі! Тут і сусветна вядомыя дранікі, і пірагі, і рознае іншае печыва.
Але хочацца нагадаць, што наш кірмаш называўся харчова-інтэлектуальным! Таму, каб атрымаць пачастунак, трэба было адгадаць загадку ці працягнуць словы прыказкі або прымаўкі.
Наш кірмаш атрымаўся вельмі цудоўным!
Фотаальбом тут >>>