Як цудоўна, што ў нашай гімназіі існуюць трывалыя традыцыі! І пачатак тыдня славеснасці гэтаму пацверджанне!
Адкрыццё нашага тыдня пачынаецца, як заўсёды, урачыста. Сёння можна не толькі атрымаць салодкі пачастунак, але і паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульні "Турнір кемлівых і знаходлівых", дзе трэба было паказаць веды ў галіне перакладу з беларускай мовы на рускую, адгадаць загадкі, патлумачыць фразеалагізмы, працягнуць прыказкі, назваць прадметы адным словам.
Таксама дзяўчаты старэйшых класаў успомнілі назвы старажытных рэчаў, якія выйшлі з ужытку. Стварыць жа цудоўны святочны настрой дапамагло музычнае афармленне мерапрыемства — мілагучныя песні ў выкананні беларускіх спявачак.
У першы ж дзень тыдня вучні 5-х і 6-х класаў нашай гімназіі паглядзелі цудоўныя мастацкія фільмы "Мы хлопцы жывучыя", а старшакласнікі — фільм "Вазьму твой боль", прысвечаныя вельмі важнай тэме — тэме Вялікай Айчыннай вайны. Пасля адбылося змястоўнае і шчырае абмеркаванне.
Фотаальбом тут >>>