Сёння чацвёрты дзень нашага цудоўнага тыдня Славеснасці!
У барацьбу за званне разумных і кемлівых уключыліся вучні 7️⃣ класаў нашай гімназіі!
Яны павінны былі прайсці незвычайны квэст, паказаўшы пры гэтым трывалыя веды па мове, літаратуры, гісторыі нашай краіны.
Гімназісты справіліся з заданнямі на выдатна!
Заданні квэста спадабаліся вучням.
Большая іх частка была прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны, тым больш, што сёння адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
Спаборніцтва запомніцца гімназістам надоўга!
Першае месца падзялілі 7️⃣а і 7️⃣ г класы, другое месца - 7️⃣в клас, трэцяе - 7️⃣ б клас.
Шчыра віншуем з перамогай!
Тыдзень працягваецца...
Фотоальбом здесь >>>