11 мая, вучні 9Б класа змаглі паспрабаваць сябе ў якасці сапраўдных артыстаў!
У рамках Мінскага гарадскога фестывалю мастацкай і інтэлектуальнай творчасці "Мой Мінск-мая сталіца - творчасці і таленту крыніца!" прайшоў конкурс інсцэніравання твораў Дуніна-Марцінкевіча з нагоды 215-годдзя з дня нараджэння пісьменніка!
Гімназісты змаглі цудоўна перадаць каларыт п'есы "Пінская шляхта". Вобразы герояў атрымаліся вельмі праўдзівымі!
З нецярпеннем будзем чакаць вынікаў!



