Архив новостей

14.04.2022

ТЫДЗЕНЬ СЛАВЕСНАСЦI

🔹Сёння працягвалася акцыя "Хочу быць настаўнікам роднай мовы!"

🔹З гэтай задачай цудоўна справіліся вучаніцы адзінаццатых класаў.

🔹Імі былі праведзены ўрокі у 5 класах.

🔜 Міраслава Янушкевіч праводзіла ўрок у 5г класе,
🔜 Хацько Ганна, Марцінкевіч Святлана, Цярэнцьева Кацярына ў 5в класе‼️

🔹Дзяўчаты вельмі адказна падышлі да справы. Былі падабраны вельмі цікавыя заданні па тэме, выкарастаны шматлікія формы работы з вучнямі. Урокі атрымаліся‼️

🔹Крок у прафесію зроблены паспяхова!

‼️Вельмі насычана прайшоў дзень і ў нашых сямікласнікаў!

🔹Яны сталі ўдзельнікамі захапляльнай гульні "Папацей, грамацей".

🔹Нягледзячы на няпростыя арфаграфічныя заданні, гімназісты справіліся на выдатна!!!

🔹А на адным з перапынкаў гімназісты паспелі і паспяваць! Найбольш дружна і прыгожа у нашых спевакоў атрымалася песня "Кацюша"‼️ 🎤🎤🎤

Разделы сайта