УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ (каля 1029—1101)
«На Немизе снопы стелютъ головами, молотятъ цепы харалужъными, на тоце живот кладутъ, веютъ душу от тела. Немизе кровави брезне балогом бяхуть посеяни, посеяни костьми Руськых сынов. Въсеслав князь людем судяше, князем грады рядяше, а сам в ночь вълком рыскаше: из Кыева дорыскаше, до кур, Тьмутораканя; великому Хърсови вълком прерыскаше. Тому в Полотьсте позвониша заутренюю рано у святыя Софеи, а он в Кыеве звон слышаше. Аще и веща душа в друзе теле нъ часто беды страдаше. Тому вещий Боян и първое припевъку смысленый рече: «Ни хытру, ни горазду, ни птичу, горазду суда Божия не минути»
«Слова пра паход Ігаравы»

Нарадзіўся прыкладна ў 1029 г. Яго бацька быў славуты князь Брачыслаў Ізяславіч, унук Рагнеды, адважны воін i мудры правіцель; імя маці гісторыя не захавала. Паводле легендаў, паходжанне князя прыпісвалася чарадзейным сілам: нібы ён быў вяшчуном і мог станавіцца ваўком (імаверна, таму яго і празвалі «Чарадзеем»). Князем стаў прыкладна ў 15-16 гадоў. Пры Усяславе адзначаецца найвышэйшы ўздым і тэрытарыяльнае пашырэнне Полацкага княства. За ўвесь час ад смерці Яраслава Уладзімеравіча ў 1054 годзе да Мангольскай навалы ў 30—40-я гады XIII ст. ён быў адзіным князем, які заняў кіеўскі вялікакняскі пасад, не будучы Яраславічам. Пад яго ініцыятыве пабудаваны славуты Полацкі Сафійскі сабор. У сваёй сталіцы – у Полацку – князь прымаў вядомага ў Старажытнай Русі паэта-спевака Баяна. Апроч таго, ён стварыў моцнае, добра падрыхтаванае войска, з якім удзельнічаў у бітве на Нямізе у 1067 годзе. Апавядаючы пра трагізм Нямігскай бітвы 1067, аўтар «Слова аб палку Ігаравым» з сардэчнай цеплынёй i спачуваннем намаляваў вобраз Усяслава Брачыславіча, як яскравую гістарычную асобу, мудрага i дзейнага валадара, князячарадзея i адначасова як несправядліва пакрыўджанага, няшчаснага чалавека.
Усяслаў быў апошнім правіцелем Полацкага княства да яго падзелу на ўдзелы. Агульны час княжання ў Полацку — 54 гады — самы працяглы перыяд кіравання дзяржавай у гісторыі Беларусі. Памёр 14 красавіка 1101г. Сёння шырока ўвасоблены ў творах гісторыкаў, мастакоў і літаратараў.
ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ (каля 1104—1167)
«…Паслухайце ўважліва… памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх насенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той, яе подзвігі і працу святую і любоў да Бога»

Ефрасіння Полацкая, адна з самых цікавых і шанаваных асоб у беларуская гісторыі, нарадзілася амаль тысячу год таму. Унучка князя Усяслава Чарадзея. Даследчыкі не ведаюць дакладный даты нараджэння святой, але некаторыя лічаць, што гэта 5 студзеня 1104 года. Прадслава, як назвалі бацькі будучую заступніцу беларускіх зямель, паходзіла з сям'і полацкіх князёў, але замест пажаданага дынастычнага шлюбу абрала манаскі лад жыцця. З самага ранняга дзяцінства яе вылучала сярод іншых любоў да кнігі і мастацтваў.
Пострыг Прадслава прыняла тайна ад бацькоў, баючыся іх гневу, але неўзабаве яны смірыліся з яе выбарам. Ігуменняю Полацкага манастыра была яе родная цётка. Дзяўчына там атрымала і новае імя — Ефрасіння. У старажытнагрэчаскай міфалогіі слова "эўфрасіна" азначае "радасць".
Ефрасінні Полацкай было адведзена лёсам пакінуць значны след у беларускай гісторыі. У манастыры перапісвала і распаўсюджвала кнігі Бібліі, адкрыла школу для дзяцей. У Полацку пабудавала цэрквы Святога Спаса і Святой Багародзіцы. Па яе загаду майстрам Лазарам Богшам быў зроблены крыж — выдатны помнік прыкладнога мастацтва старажытнасці, названы пазней крыжам Ефрасінні Полацкай. З імем асветніцы звязана і з’яўленне ў Беларусі прывезенага з Візантыі абраза Божай Маці, вядомага як “Маці боская Адзігітрыя Эфеская”. Дабратворна паўплывала падзвіжніца і на пераадоленне варожасці паміж Полацкім і Кіеўскім княствамі. Напрыканцы свайго жыцця Ефрасіння выправілася ў паломніцтва ў Святую Зямлю, дзе праз некаторы час неўзабаве памерла і была пахавана ў Іерусаліме.
Пасля захопу Іерусаліму мусульманамі труна з мошчамі полацкай княгіні была перанесены ў Кіева-Пячорскую лаўру. Доўгі час Ефрасінню шанавалі як святую на мясцовым узроўні. Былі спробы кананізацыі ў XVI стагоддзі, але афіцыйна яна стала святой у 1893 годзе. Дазвол на перанос мошчаў ў Полацк быў выдадзены імператарам Мілаем ІІ і ў 1910 годзе з вялікімі ўрачыстасцямі рака з мошчамі святой вярнулася на родныя землі.
МІКОЛА ГУСОЎСКІ (каля 1480—1533)
«…Кожны народ не без роду і племя і мае летапіс свой і гісторыі след на старонках»

Звестак пра жыццёвы і творчы шлях М. Гусоўскага мала. Нарадзіўся ў сям'і паляўнічага. Пачатковую адукацыю атрымаў на Беларусі, паглыбляў веды ў Вільні, Польшчы, Італіі. У 1518 г. у складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі трапіў у Рым, дзе канчаткова сфарміравалася яго літаратурнае крэда. Памёр каля 1533 г.
Творчую спадчыну нашага земляка складаюць паэмы «Песня пра зубра» «Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпіне месяцы», «Жыццё і подзвіг св. Гіяцынта» і 11 вершаў, змешчаных у кракаўскім выданні зборніка «Песня пра зубра». Самы ўдалы твор М. Гусоўскага, якому былі суджаны доўгае жыццё і вялікая слава, — паэма «Песня пра зубра» (поўная назва «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго»). Гісторыя яе напісання расказана самім паэтам. Неяк ён у свіце Эразма Цёлка прысутнічаў у Рыме на карыдзе. Від раз'юшаных быкоў нагадаў Гусоўскаму паляванне на зубра. Ён і расказаў пра магутнага волата паўночных пушчаў. Апавяданне так зацікавіла слухачоў, што яны замовілі літвіну напісаць пра зубра паэтычны твор. Як прызнаецца Гусоўскі, ён без асаблівай ахвоты прыняў замову. Выказвалася думка, што замовіў паэму ажно папа Леў Х. Гусоўскі бліскуча справіўся з пастаўленай задачай. Ён не толькі рэалістычна апісаў зубра, яго постаць, нораў і павадкі, расказаў пра трагічныя, а то і камічныя выпадкі на ловах на гэтага «волата-звера», але надаў яму сімвалічнае значэнне, падымаючы яго вобраз да высокіх алегорый.
Увогуле Гусоўскі стварыў шматпланавы твор з глыбокім філасофскім сэнсам. Узнёсла гучаць радкі, прысвечаныя роднаму краю, у якіх паказана багацце і шчодрасць ягоных лясоў. Паэт гераізуе часы князя Вітаўта, суворага, але справядлівага гаспадара. Захапляльна расказана, як Вітаўт на ловах гартаваў ваяўнічасць і баявы дух моладзі. Горычу напоўнены словы паэта, калі ён піша аб згубнасці войнаў; мацнее ягоны голас, калі асуджае венцаносцаў за развязванне войнаў. Гусоўскі, нібыта прарочы вяшчун, узносіць сваю мальбу да нябесных сіл абараніць людзей ад бед і гора. Гэта святое права паэта, і ён скарыстаўся ім.
Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту паэта паэма стала песняй яго сэрца, гімнам бацькаўшчыне, паэмай жыцця зямлі «пад зоркай Палярнай».
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА (каля 1490 — 1552)

«…Любiце i шануйце, як святыню, роднае слова, з якiм вас лiтасцiвы Бог на свет пусцiў»
Беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, доктар медыцынскіх навук, доктар філасофіі, бакалаўр вольных мастацтваў. Нарадзіўся прыкладна ў 1490 г. у Полацку. Адукацыю атрымаў там жа, а таксама ў Вільні, Кракаве і Падуі. Інтэнсіўную выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе ў 1517—19 гг. У 1517 г. Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — “Псалтыр”, пасля яшчэ — 19 кніг (або 22, калі лічыць кнігі «Царстваў» за 4) Старога Запавету. У пач. 1520-х гг. Скарына заснаваў ужо ў Вільні першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут кнігадрукаванне. Каля 1522 г. выдаў “Малую падарожную кніжку”, у 1525 – “Апостала”. Даследчыкі лічаць, што ў 1525 г. Скарына выязджаў у германскі горад Вітэнберг, цэнтр Рэфармацыі, дзе сустракаўся з ідэолагам нямецкіх пратэстантаў Марцінам Лютэрам. У сярэдзіне 1530-х гг. Скарына пакінуў Вільню і пераехаў у Прагу. Ён прыняў запрашэнне чэшскага караля Фердынанда I на пасаду каралеўскага медыка і садоўніка. Памёр першадрукар не пазней 29 студзеня 1552 г.
Кнігі Францыска Скарыны сталі вядомы ў розных краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы яшчэ ў першыя дзесяцігоддзі яго друкарскай і выдавецкай дзейнасці. Шырокае распаўсюджанне атрымалі перш за ўсё сярод суайчыннікаў асветніка, аказалі дабратворны ўплыў на пашырэнне міжнародных культурных сувязей, былі адным з важных фактараў духоўнага ўзаемаабмену з Польшчай, Заходняй Еўропай, абумовілі рост інтарэсаў навуковай еўрапейскай грамадскасці да культурнай спадчыны беларускага і іншых усходнеславянскіх народаў.
Дзейнасць Францыска Скарыны аказала велізарны ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства ў Беларусі. У яго гонар названы вышэйшыя ўзнагароды краіны, як то медаль і ордэн. Яго імя носяць Гомельскі ўніверсітэт, цэнтральная бібліятэка, педагагічнае вучылішча, гімназія № 1 у Полацку, гімназія № 1 у Мінску, недзяржаўнае грамадскае аб’яднанне "Таварыства беларускай мовы" і іншыя арганізацыі і аб’екты. У гонар Ф. Скарыны ў розных краінах усталяваны помнікі, зроблены скульптурныя і жывапісныя выявы.
СЫМОН БУДНЫ (кaля 1530—1593)
«…Абы ваши княжацские милости не только в чужоземских языках кохали, але бы ся тежь и того здавна славного языка словенского размиловати и оным ся бавити рачили. Слушная бо речь ест, абы ваши милости того народу язык миловати рачили, в котором давные предки и их княжацские милости панов отци ваших милости славне преднейшие преложеньства несуть»

Беларускі мысліцель і гуманіст эпохі Адраджэння, рэфарматар, тэолаг, філолаг, гісторык, паэт, філосаф, педагог; прадаўжальнік культурна-асветніцкай, нацыяльна-палітычнай і філасоўскай традыцыі Ф.Скарыны. Скончыў факультэт вольных мастацтваў Кракаўскага універсітэта (паступіў у 1544 г.), магчыма, і тэалагічны факультэт Базельскага універсітэта. У 1558 г. па запрашэнні Мікалая Радзівіла Чорнага прыехаў у Вільню, выкладаў на беларускай мове катэхізіс у пратэстанцкай школе. 3 1560 г. кальвінісцкі прапаведнік у Клецку. Разам з Л.Крышкоўскім, М.Кавячынскім і яго братамі заснаваў Нясвіжскую друкарню, дзе ў 1562 г. выдаў на беларускай мове кнігі "Катэхізіс" і "Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам".
У сярэдзіне Сымон Будны 1560-х г. стаў адным з ідэолагаў антытрынітарызму - радыкальнай плыні ў беларуска-літоўскай Рэфармацыі. Удзельнічаў у рабоце сінодаў беларускіх, літоўскіх і польскіх арыян, у вострых дыскусіях абараняў сваё рэлігійна-філасоўскае і сацыяльна-палітычнае вучэнне. Успрыняў рацыяналістычны метад, які дазваляў пры даследаванні біблейскіх тэкстаў падвяргаць іх лагічнаму, філалагічнаму, гістарычнаму і натуралістычнаму аналізу. Ён асуджаў аўтарытарызм і дагматызм у мысленні, інтэлектуальную нецярпімасць і рэлігійны фанатызм як каталіцкіх, так і пратэстанцкіх царкоўных і палітычных дзеячаў, тэолагаў.
Сацыялна-палітычныя погляды Сымона Буднага былі памяркоўна-гуманістычныя. Будны прызнаваў прыватную ўласнасць, разам з тым прапаноўваў радыкальную рэформу ўсёй сістэмы царкоўнага землеўладання: зямля павінна належаць не манастырам, але царкоўным абшчынам, а даходы ад яе ісці на школьную адукацыю,утрыманне настаўнікаў, бедных вучняў, прапаведнікаў, будаўніцтва бальніц і дамоў для старых. Пpaвaвыя iдэi Сымoнa Бyднaгa пaўплывaлi нa вядoмыx юpыcтaў, тaгaчacныx дзяpжaўныx дзeячaў — А. Вaлoвiчa i Л. Сaпeгy, якiя вызнaчaлi дaктpынy Стaтyтa 1588 г. У мнoгiм дзякyючы С. Бyднaмy ў Стaтyцe знaйшлi aдлюcтpaвaннe iдэi aб пpэзyмпцыi нeвiнaвaтacцi, цapкoўнa-pэлiгiйнaй тaлepaнтнacцi i вepxaвeнcтвe зaкoнaў.
КАЗІМІР СЕМЯНОВІЧ (каля 1600 — каля 1651)
«…Я ж ані дзеля ўзнагароды, ані па якой іншай прычыне, а задарма даю тое, што дарма і атрымаў, каб служыць супольнаму дабру…»

Ваенны дзеяч, артылерыст, вынаходнік, мысліцель-гуманіст. Дакладна не вядома, дзе і калі нарадзіўся Казімір Семяновіч, дзе і калі ён памёр. Можна толькі здагадвацца, што памёр ён, праўдападобна, у 1651 г. У 1632 г. ён прымаў удзел у вайне з Масквой - у абароне Смаленска. У 1644 г. зноў ваяваў, на гэты раз з татарамі каля Ахматава, на поўдзень ад Кіева. Потым па рэкамендацыі канцлера Ежага Асалінскага накіраваўся ў Нідэрланды для больш глыбокага вывучэння ваеннай тэхнікі, найперш артылерыі. Вярнуўшыся ў Варшаву, займаў высокую пасаду ў арсенале, але быў там нядоўга, бо ўжо ў 1649 г. зноў паехаў у Нідэрланды. У 1650 г. ў Амcтэpдaмe, cлaвyтым acяpoдкy paмёcтвaў, гaндлю i кнiгaдpyкaвaння, пaбaчылa cвeт яго кнiгa «Вялiкae мacтaцтвa apтылepыi». Кнiга мела больш за дзвесце дасканалых малюнкаў, складаных схемаў i таблiцаў. У сваёй працы Семяновiч падрабязна пісаў пра гарматы розных відаў. Ён патлумачыў, як правiльна выбраць калiбр, як атрымаць неабходны сплаў металаў i добры порах. Таксама Семяновіч першым выказаў, абгрунтаваў і апісаў ідэю шматступенчатай ракеты — прататыпа тых ракет, што больш за паўстагоддзя выводзяць на арбіты спадарожнікі і касмічныя караблі і могуць вывесці самую небяспечную зброю. Адбылося гэта за два з паловай стагоддзі да распрацовак айца-заснавальніка сучаснай касманаўтыкі Канстанціна Цыялкоўскага (ён згадваў К. Семяновіча ў сваіх працах) і ўладальнікаў першых патэнтаў бельгійца Бінга (1911) і амерыканца Годарда (1914).
Кнiгy Кaзiмipa Сeмянoвiчa з вялiкaй зaцiкaўлeнacцю i ўвaгaй cycтpэлi ў Еўpoпe. Нa пpaцягy cтaгoддзяў янa былa нaйбoльш гpyнтoўнaй i aўтapытэтнaй пpaцaй пa apтылepыi i пipaтэxнiцы, пepaвыдaвaлacя нa фpaнцyзcкaй, нямeцкaй, aнглiйcкaй ды iншыx eўpaпeйcкix мoвax. У пpaдмoвe дa aнглiйcкaгa выдaння тыcячa ceмcoт двaццaць дзявятaгa гoдa ёcць кpacaмoўнae cвeдчaннe: «Аўтapытэт Кaзiмipa Сeмянoвiчa быў i дa cённяшнягa дня зacтaeццa для paкeтчыкaў i фeepвepкepaў нeчым cвятым».
Канец жыцця нашага вынаходнiка ахутаны таямнiцаю. Прыкладна праз год пасля выхаду кнiгi «Вялiкае мастацтва артылерыi» зямны шлях Семяновiча абарваўся. Магчыма, ён загiнуў пад час сваiх небяспечных доследаў. Магчыма, быў забiты нейкімі зайздроснiкамi i супернiкамi, якiя лiчылi, што Казiмiр выдаў iхнiя прафесiйныя сакрэты.
ФРАНЦІШКА УРШУЛЯ РАДЗІВІЛ (1705 —1753)
«… яна ўсіх прачытала і ведала ... пры гэтым самым любімым яе заняткам было размаўляць з вучонымі людзьмі, дыскутаваць з імі ... »

Паходзіла з княжацкага роду Карыбут-Вішнявецкіх. Была адзінай дачкой кракаўскага кашталяна Януша Антонія Карыбута Вішнявецкага і Тэафілі Таіды з Ляшчынскіх. Атрымала выдатную хатнюю адукацыю: авалодала некалькімі еўрапейскімі мовамі, добра ведала сусветную літаратуру, пісала вершы. Першая ў ВКЛ жанчына-драматург.
Выйшла замуж у 20 год, даволі позна па паняццях таго часу. Муж Францішкі Уршулі — кн. Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», дзяржаўны дзеяч ВКЛ і мецэнат быў найбагацейшым магнатам Рэчы Паспалітай, а таксама галавою ўсяго роду Радзівілаў.
Францішка Уршуля кіравала рэстаўрацыяй Нясвіжскага замка, аднавіла друкарню і павялічыла бібліятэку Нясвіжскага замка да 9000 тамоў. Энергічная, добра адукаваная гаспадыня Нясвіжа займалася гаспадаркай, ладзіла разнастайныя культурныя імпрэзы, знаходзіла час для творчасці, пакінула пасля сябе багатую літаратурную спадчыну на польскай і французскай мовах: празаічныя і паэтычныя лісты, прынагодныя, сатырычныя, рэлігійныя і любоўныя вершы, загадкі, і нават маральна-філасофскія трактаты. Яна была закаханая ў тэатр, але калі ў Нясвіж прыехала замежная тэатральная трупа, княгіні так не спадабалася інсцэнізацыяй, што яна вырашыла стварыць уласны тэатр. Амаль штогод з-пад пяра княгіні з'яўлялася па некалькі новых п'ес. Яны мелі павучальны сэнс. У адных Францішка Уршуля гаварыла аб неабходнасці адукацыі, у другіх - асуджала няверных мужоў ці захаплялася жаночай дабрачыннасцю, шчырасцю. Аднак дамінуючай тэмай яе драматургіі было каханне. Аб гэтым сведчаць нават красамоўныя назвы п'ес: "Каханне - зацікаўлены суддзя", "Каханне - дасканалы майстар", "Дасціпнае каханне" і інш. Пісьменніца нават спрабавала свае магчымасці ў напісанні оперных лібрэта. Усе творы Францішкі Уршулі былі надрукаваны пасля яе смерці восенню 1754 г. асобнай кнігай.
Доўгі час імя Францішкі Уршулі было невядома шырокаму чытачу. Толькі ў 2003 г. у свет выйшла кніга выбраных твораў у беларускім перакладзе. У 2011 г. мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін звярнуўся да гістарычнай спадчыны Францішкі Уршулі і прадставіў на Купалаўскай сцэне аўтарскую рэканструкцыю тэатральнага вечара ў нясвіжскім палацы.
ЯН ЧАЧОТ (1796—1847)
«… Шчасце - гэта найвышэйшая мэта ўсіх імкненняў чалавека... »

Паэт, публіцыст, фалькларыст, краязнаўца, сябра легендарнага Таварыства філаматаў, адным з першых пачаў руйнаваць міф пра "беднасць і немілагучнасць" беларускай мовы. Нapaдзiўcя Ян Чaчoт y вёcцы Мaлюшычы Нaвaгpaдcкaгa пaвeтa 24 чэpвeня 1796 г., якpaз нa cвятa Янa Кyпaлы — aдcюль i ягo iмя.
Паэт сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасці зборніках «Сялянскіх песень…» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку з якіх апублікаваў у беларускім арыгінале. У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзвіны» 1846 годзе ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасцей беларускай мовы і ўпершыню паставіў пытанне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу. У сваёй баладнай творчасці Янам Чачотам было адлюстравана дванаццаць паданняў і народных казак, а таксама дзесяць матываў з народных вераванняў і звычаяў. Вершы паэта актыўна ставіліся на музыку яго сучаснікам Станіславам Манюшкам: усяго на арыгінальныя тэксты і пераклады вусна-паэтычных твораў Яна Чачота кампазітар напісаў 22 песні, болей, чым на словы любога іншага аўтара.
Ян Чачот быў aдным з caмыx aктыўныx cябpoў Тaвapыcтвa фiлaмaтaў, aгyльнaпpызнaным ягo «дyдapoм». Пacля paзгpoмy вiлeнcкix згypтaвaнняў мoлaдзi Ян Чaчoт paзaм з Тaмaшoм Зaнaм i Адaмaм Сyзiным тpaпiў нa Уpaл. Спaчaткy ён aдбывaў тypэмнae знявoлeннe ў кpэпacцi Кiзiл, aдкyль ягo пepaвялi вa Уфy, a пoтым — y Цвep. У 1833 г. ямy дaзвoлiлi вяpнyццa пaд нaглядaм пaлiцыi нa paдзiмy, y мяcтэчкa Лeпeль, дзe ён yлaдкaвaўcя нa cлyжбy ў дыpэкцыi Бяpэзiнcкaгa вoднaгa кaнaлa. У 1839 г. «гocyдapь импepaтop выcoчaйшe пoвeлeть coизвoлил», як гaвopыццa ў цыpкyляpы, aдпycцiць Янa Чaчoтa дaмoў, нa Нaвaгpaдчынy, i зняць з ягo пaлiцэйcкi нaгляд. Змyчaнaгa зa гaды знявoлeння Янa Чaчoтa ўзяў нa пacaдy бiблiятэкapa былы шчыpы aпякyн фiлaмaтaў лiбepaльны гpaф Адaм Хpaптoвiч, якi вaлoдaў y Шчopcax aднoй з бaгaцeйшыx y Еўpoпe бiблiятэк. Пacля cмepцi гacпaдapa Шчopcaў Ян Чaчoт жыў y cвaix cябpoў нa Нaвaгpaдчынe — y вёcнax Бopтнiкi, Вoльнaя i Дaлмaтaўшчынa, зaймaўcя выдaннeм y Вiльнi caбpaныx iм тoмiкaў бeлapycкaгa фaльклopy. Пacля цяжкaя xвapoбa пpывялa ягo ў Дpycкeнiкi, «нa вoды». Алe лячэннe нe дaлo нiякaгa вынiкy, i 23 жнiўня 1847 г. Ян Чaчoт пaмёp y cyceдняй з Дpycкeнiкaмi вёcцы Рoтнiцa, дзe i быў пaxaвaны пaблiзy кacцёлa.
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ (1838 — 1864)
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь!
— То ўзаемна!..

Палітычны дзеяч, публіцыст, паэт. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864гг. на землях Беларусі і Літвы. Творчы псеўданім — «Яська-гаспадар з-пад Вільні». Нарадзіўся ў 1838г. у в.Мастаўляны Гарадзенскага павету (зараз землі Польшчы) у шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Свіслацкім павятовым вучылішчы. Пасля некалькі год дапамагаў бацькам па гаспадарцы і займаўся самаадукацыяй. У 1856 г. паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у нелегальных студэнцкіх гуртках. Пасля ўніверсітэта са ступенню кандыдата права вярнуўся на Радзіму і стварыў рэвалюцыйную арганізацыю на Гародзеншчыне. Быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за звяржэнне расійскага царскага самадзяржаўя, скасаванне абшарніцкага землеўладання, стварэнне добрых умоў для сялян.
Улетку 1862 г. К. Каліноўскі распачаў выпуск «Мужыцкай праўды» — першай у гісторыі газеты на беларускай мове. Усяго выйшла 7 нумароў. Узначальваў Літоўскі правінцыйны камітэт (ЛПК) — цэнтральны орган падрыхтоўкі паўстання на тэрыторыі паўночнай Літвы і Заходняй Беларусі. Пасля роспуску ЛПК займаў на Гародзеншчыне пасаду паўстанцкага камісара ваяводства. У чэрвені 1863г. з-за поспехаў царскіх войскаў і масавых арыштаў вярнуўся ў Вільню, дзе спрабаваў рэанімаваць паўстанне 1863-1864 гг. Але змагара ў 1864 г. арыштавалі. У тым жа годзе яго публічна павесілі на гандлёвым пляцы Лукішкі ў Вільні. Але перад гэтым Каліноўскі перадаў на волю знакаміты зварот да роднага народа «Лісты з-пад шыбеніцы».
Сёння постаць змагара натхняе людзей на стварэнне ў яго гонар раманаў, п’ес, опер, карцін. Яго імя носяць вуліцы ў многіх гарадах Беларусі.
ПАЎЛЮК БАГРЫМ (1812—1891)
«…Зайграй, зайграй, хлопча малы, І ў скрыпачку, і ў цымбалы, А я зайграю ў дуду, Бо ў Крошыне жыць не буду. Бо ў Крошыне пан сярдзіты, Бацька кіямі забіты, Маці тужыць, сястра плача: «Дзе ж ты пойдзеш, небарача? ... »

Беларускі паэт сялянскага паходжання. Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз В. Магнушэўскі. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. У сувязі з сялянскімі хваляваннямі 1828 г. у Крошыне і за распаўсюджанне верша «Бунт хлопаў» (варыянт «Рабункаў мужыкоў» Я. Баршчэўскага) прыцягваўся да следства. Па панскаму загаду быў «кіямі забіты» адзін з завадатараў — бацька Паўлюка, а самога юнага паэта (ямубыло 14 гадоў) за свабодалюбівыя вершы здалі на 25 год у салдаты. Вярнуўся ён пастарэлы і знясілены. І ўжо, відаць, не наважваўся брацца за пяро.
Паўлюк Багрым, як і яго бацька, стаў кавалём. У рамястве дасягнуў мастацкіх вяршыняў, пра што сведчыць зробленая ім каваная жырандоля, якая і сёння захоўваецца ў Крошынскім касцёле. Пахаваны на мясцовых могілках.
Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры. Гэта сапраўдны шэдэўр беларускай лірыкі XIX стагоддзя - кранае глыбінёй і непасрэднасцю пачуццяў, народна-песенным каларытам, сілай пратэсту супраць прыгону. Упершыню гэты верш апублікаваў у сваіх успамінах навагрудскі адвакат І. Яцкоўскі.
На думку Р. Зямкевіча (і М. Гарэцкага) П. Багрыму належала і аўтарства ананімнага верша антыпрыгоннага духу «Гутарка Данілы з Сцяпанам».
Лёс Паўлюка Багрыма — бясхлебнае дзяцінства, паншчына, рэкрутчына, адзінокая старасць — гэта тыповы лёс тысяч і тысяч яго сучаснікаў і суайчыннікаў.
У 1985 годзе ў Крошыне адкрыты музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма.
ФРАНЦІШАК БАГУШЭВІЧ (1840—1900)
«Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы»

Беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры (кірунак – крытычны рэалізм), яе класік. Яго літаратурная творчасць і грамадская дзейнасць абуджалі нацыянальную самасвядомасць беларусаў, а спадчына з’явілася фундаментам ідэалогіі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX ст. Псеўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава. Нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскай губерніі (сучасн. Літва) у сям’і выхадцаў з дробнай шляхты ў 1840г. Дзіцячыя гады прайшлі ў спадчынным маёнтку Кушляны Ашмянскага павета. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі. У 1865г. паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у в.Доцішкі, Лідскага павету.
Актыўны ўдзельнік паўстання 1863—1864гг. Ратуючыся ад рэпрэсій, пераехаў на Украіну. У 1883г. вярнуўся на Радзіму. У 1884 г. пераехаў у Вільню, працаваў у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі былі сяляне і гарадская бедната. Пісаў артыкулы ў часопіс «Kraj» («Край») па-польску. У віленскі перыяд разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць. Пасля звальнення жыў у в.Кушляны (цяпер Смаргонскі раён), дзе і памёр у 1900г. Пахаваны ў в.Жупраны Ашмянскага раёну.
Пры жыцці надрукаваў вершаваныя зборнікі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Лёс іншых зборнікаў «Скрыпачка беларуская» і «Беларускія апавяданні Бурачка» дагэтуль нявысветлены. Яго спадчыну наследавалі ў сваёй творчай дзейнасці А.Гурыновіч, Цётка, Я.Купала, Я.Колас, Я.Ціхінскі, а таксама многія іншыя аўтары ХХ і ХХІ стагоддзя. Імя творцы ўвекавечана ў Беларусі, Літве, на Украіне.
ВІТОЛЬД БЯЛЫНІЦКІ-БІРУЛЯ (1872—1957)
«...Блукаючы са стрэльбай і фарбамі па палетках, далінах і пералесках Беларусі, сустракаючы і праводзячы зоры ля вогнішчаў, начуючы ў лесе, прыслухоўваючыся да галасоў прыроды, я глыбей адчуў яе прыгажосць, навучыўся яе разумець»

Беларускі жывапісец-пейзажыст. Народны мастак Беларусі і РСФСР. Ганаровы акадэмік АН БССР, правадзейны чалец Акадэміі мастацтваў СССР. Развіваў традыцыю лірычнага пейзажа канца 19ст. Нарадзіўся ў 1872г. у в.Крынкі Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Мастацкую адукацыю атрымаў спачатку ў Кіеве ў малявальнай школе М.Мурашкі, пасля ў Маскоўскай вучэльні жывапісу, скульптуры і дойлідства. Вярнуўся на радзіму, дзе правёў 8 гадоў, выязджаючы на выставы ў Санкт-Пецярбург, Маскву і Заходнюю Еўропу.
Яшчэ ў 1890-я гг. творы В.Бірулі зацікавілі аматараў прыгожага мастацтва. Так, палатно «Наваколле Пяцігорска» было набыта П.Траццяковым для яго галерэі. А выставачнай справе В.Бялыніцкага-Бірулі паспрыяў знакаміты мастак І.Левітан. Імпанаваў Бірулі і другі выбітны расійскі майстра І.Рэпін. Наш творца ўдзельнічаў у выставах Маскоўскага аб’яднання аматараў мастацтваў, Маскоўскага таварыства мастакоў, Таварыства перасоўных мастацкіх выставаў. Тройчы наведваў Запаляр’е (Кольскі паўвостраў). Пісаў Баранцава і Белае моры, раку Церыберку, горы Хібіны, возера Вуд’яр. Працаваў у мясцінах, звязаных з творчасцю Л.Талстога, А.Пушкіна і П.Чайкоўскага, а таксама ў Архангельску, дзе адлюстроўваў помнікі старажытнарускага драўлянага дойлідства XVI—XVII стст.
У 1947г. вярнуўся на Беларусь. Стварыў вялікі цыкл эцюдаў і шэраг карцінаў: «Зялёны май», «Зазелянелі беларускія бярозкі», «Яблыні ў квецені», «Беларусь. Зноў зацвіла вясна» і інш. Памёр знакаміты пейзажыст у 85 гадоў у 1957г. Найбуйнейшая калекцыя яго работаў (444 палотны) знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Таксама некаторыя з твораў ёсць у Маскве (Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, прыватныя зборы), іншых гарадах Расіі, на Украіне і нават у Кыргызстане. У Магілёве працуе музей Бялыніцкага-Бірулі.
ЯНКА КУПАЛА (1882—1942)

Беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі. Акадэмік АН БССР, АН УССР. Сапраўднае імя – Іван Луцэвіч. Нарадзіўся ў 1882 ў фальварку Вязынка Вілейскага павета ў сям’і арандатара. У 1898 годзе скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча. Пасля смерті бацькі ў 1902г., каб пракарміць сям’ю, працаваў хатнім настаўнікам, прыказчыкам у панскім маёнтку, чарабочым, памочнікам вінакура на броварах. Да гэтага перыяду адносяцца першыя літаратурныя спробы. Першы верш на беларускай мове «Мая доля» датуецца 15.7.1904. Беларускамоўны дэбют у друку — публікацыя 15.5.1905 у газеце «Северо-Западный край» верша «Мужык». Дэбют у беларускамоўным друку прэсе — верш «Касцу» («Наша ніва», 11.5.1907), летам 1907 у «Нашай ніве» з’яўляюцца і іншыя творы Я. Купалы. У 1908 выдадзены першы зборнік «Жалейка», у 1910 — «Гусляр», у 1913 -«Шляхам жыцця». У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі «Безназоўнае», «Апавяданні вершам», паэмы «Магіла льва», «Курган», зборнікі «Адцвітанне», «Беларусі ардэнаноснай», «Беларускім партызанам», шматтомныя зборы твораў. Многія вершы пакладзены на музыку. Купала - аўтар драматычных твораў «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», «Тутэйшыя» і інш. Яго творы перакладзены амаль на 100 замежных моў. У 1996 г. створаны Міжнародны Фонд Янкі Купалы. 100-гадовы юбілей беларускага песьняра паводле рашэньня ЮНЭСКА адзначаўся ў міжнародным маштабе. У Мінску працуе Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Створаны мемарыяльныя запаведнікі «Вязынка», «Ляўкі», «Акопы». Яго імя прысвоена Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру ў Мінску, Інстытуту літаратуры АН Беларусі, Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту і інш. У 1959 устаноўлена Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы, з 1965 Дзяржаўная прэмія імя Янкі Купалы ў галіне літаратуры, мастацтва і выканаўчага майстэрства.
ЯКУБ КОЛАС (1882—1956)

Беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт і перакладчык. Класік сусветнай і беларускай літаратуры — адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі.
Нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям’і лесніка. Сапраўднае імя — Канстанцін Міцкевіч. У 1898 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў. У маі-чэрвені 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, быў загадчыкам літаратурнага аддзелу, але на загад паліцыі мусіў пакінуць Вільню 15 верасня 1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з’ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912—1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-й прыходзкай навучальні ў Пінску. У час першае сусветнай вайны разам з сям’ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскаё губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915).
На выклік ураду БССР у маі 1921 г. пераехаў у Мінск. Па прыездзе працаваў у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыяту асветы, выкладаў у Мінскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. З дня ўтварэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам.
Першыя літаратурныя спробы адносяцца да часу навучання ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі — гэта верш і байка на рускай мове «Весна» і «Ворона и лисица». У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску «Наш родны край» (14 верасня 1906 г. газета «Наша доля»). У 1910 у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песні-жальбы»), затым — кнігі прозы «Апавяданні», Родныя з’явы». У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця», зборнік вершаў «Водгулле», паэма «Новая зямля», аповесць «У палескай глушы», зборнікі апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыя крокі», «У ціхай вадзе», паэма «Сымон-музыка», аповесць «На прасторах жыцця», аповесці «У глыбі Палесся», «Адшчапенец», «Дрыгва», зборнікі вершаў «Нашы дні», «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі», трылогія «На ростанях». і інш. Няскончанай засталася паэма «На шляхах волі», распачатая ў 1926 г. Многія вершы Я. Коласа пакладзены на музыку.
ЯЗЭП ДРАЗДОВІЧ (1888—1954)

Беларускі мастак, вандроўнік і паэт, фалькларыст і настаўнік, даследчык мінуўшчыны і летуценная душа – “дзядзька Язэп” пакінуў найцікавейшую творчую спадчыну. Нарадзіўся ў 1888г. у засценку Пунькі (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці) у шматдзетнай сям’і збяднелага шляхціца-арандатара, дзе рана страцілі бацьку. Вучыўся ў Дзісенскай гімназіі, у Вільні ў мастацкай школе І.Трутнева. На пачатку творчага шляху стварыў серыю графічных работ з краявідамі роднай Дзісеншчыны, аздобіў вокладку “Першага беларускага календара на 1910 год” ад “Нашай Нівы”. У 1910г. прызваны ў войска. Пасля сямі гадоў службы вярнуўся дамоў, дзе стварыў народную бібліятэку, аматарскі тэатр. У 1919г. прыехаў у Менск, працаваў настаўнікам, ілюстратарам, мастаком-дэкаратарам, арганізаваў культурна-асветнае таварыства “Заранка”. Стварыў серыю малюнкаў гістарычных раёнаў сталіцы. Пасля падпісання Рыжскай дамовы вярнуўся на Дзісеншчыну, дзе разгарнуў культурна-асветніцкую дзейнасць. Адначасова пісаў гістарычны раман “Гарадольская Пушча”, які аздобіў ілюстрацыямі, стварыў аповесць “Вялікая шышка”. Супрацоўнічаў з Віленскім беларускім музеем імя І.Луцкевіча: займаўся раскопкамі гарадзішчаў, збіраў фальклор, ствараў замалёўкі прадметаў матэрыяльнай культуры, архітэктуры, тыпажоў сялян Беларусі. У выніку з’явіліся непаўторныя альбомы графікі. З 1926г. працаваў у Віленскай беларускай гімназіі, дзе стварыў мастацкую студыю-майстроўню. За мастацкія і навуковыя працы неаднаразова ўзнагароджваўся прэміямі Акадэміі Навук Беларусі. Супрацоўнічаў з сатырычным часопісам “Маланка”, Таварыствам беларускай школы (ТБШ).
Адметная рыса Драздовіча – яго апантанае захапленне космасам. У 1931г. выдаў першую на беларускай мове кнігу па астраноміі “Нябесныя бегі” з уласнымі малюнкамі. Стварыў тры касмічныя серыі графікі і жывапісу “Жыццё на Марсе”, “Жыццё на Сатурне” і “Жыццё на Месяцы”. Актыўна працаваў і падчас Вялікай Айчыннай вайны. Але ў хуткім часе з-за праблем са здароўем вымушаны быў тварыць менш, у асноўным дзеля заробку.
Не стала аднага з самых фантастычных творцаў Беларусі ў 1954 г. Яго імя адрадзіў пасля савецкага забыцця пісьменьнік А.Ліс, прысвяціўшы Драздовічу кнігу “Вечны вандроўнік”. У наш час у гонар мастака названы вуліцы ў беларускіх гарадах, пастаўлены помнікі. Творы Драздовіча захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях у нас і за мяжой. У Германавічах, на малой радзіме мастака, існуе грамадскі Культурна-асветніцкі цэнтр імя Я.Драздовіча.
ПАЎЛІНА МЯДЗЁЛКА (1893—1974)
Пад гоман вясёлы, пад звон чары поўнай,
Пры зборы ўсіх нас на бяседзе такой
Успомнім мы, брацці, аб долі няроўнай,
Пра ўсіх тых, хто церпіць за край родны свой

Беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка. Псэўданім: Паўлінка. Нарадзілася Паўліна Мядзёлка 24 верасня 1893 г. у мястэчку Будслаў Віленскага павета. У 1913 г. выканала ролю Паўлінкі ў пецярбургскай прэм'еры п'есы Я. Купалы. З восені 1916 г. у Петраградзе сакратар Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У кастрычніку 1917 г. па дамоўленасці з княгіняй Магдаленай Радзівіл арганізавала беларускую школу ў в. Жорнаўка Ігуменскага пав. Пасля таго, як у сакавіку 1918 г. школа была закрыта, перабралася ў Мінск.
Працавала настаўніцай, удзельнічала ў пастаноўках Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. З вясны 1919 г. інспектар беларускіх школ, кіраўнік Грамады беларускай моладзі і драматычнага гуртка ў Гродне. 20 ліпеня 1919 г. арыштавана польскімі ўладамі за ўдзел у выданні газеты «Родны край» (Гродна), дзе, дарэчы, і друкавалася.
З пачатку 1920 г. у Мінску, кіравала беларускай жаночай школай. Зноў арыштавана разам з мужам Т. Грыбам польскімі ўладамі ў маі 1920 г. Вывезена ў Варшаву, сядзела ў турме Уронкі(польск.) бел. на Пазнаншчыне. Пасля вызвалення накіравана на жыхарства ў Лодзь з забаронай пераязджаць на «ўсходнія крэсы». Па падробленых дакументах выехала ў Вільню, потым трапіла ў Літву. У Коўне займалася выданнем агітацыйнай літаратуры, накіраванай супраць польскай акупацыі Заходняй Беларусі. Друкавалася ў газеце «Сялянская доля». З восені 1921 г. па прапанове Ц. Гартнага працавала ў выдавецкім аддзеле пры савецкім пасольстве ў Берліне.
У 1922 г. пераехала ў Латвію, выкладала ў беларускай гімназіі ў Дзвінску. У маі 1924 г. арыштавана латышскімі ўладамі разам з іншымі выкладчыкамі. Апраўдана судом у красавіку 1925. Разам з братам прыехала ў БССР. Працавала ў сектары мастацтва Інбелкульта. У 1927—1930 гг. гадах выкладала беларускую мову ў Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі ў Горках. Арыштавана ДПУ БССР 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; выслана ў Казань. З восені 1932 г. выкладала рускую мову і літаратуру ў адной з маскоўскіх школ. Летам 1947 г. года пераехала ў Будслаў, дзе да 1958 г. года працавала настаўніцай. У Будславе напісала свой найбольш значны твор — мемуары «Сцежкамі жыцця», якія ў фрагментах пачалі друкавацца з 1958. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1966).
ЦІШКА ГАРТНЫ / ЗМІЦЕР ЖЫЛУНОВІЧ (1887—1937)
«...Цішка не «майструе вершаў», а пяе, пяе ўсёй сваёй набалелай душой, усім сваім сэрцам гарачым, кіпучым. Нойдзеце тут і галубіныя песні кахання, і сумныя жальбы, і смелыя жаданні, і ва ўсім чуваць песняра праўдзівага, вынасіўшага кожнае слова ў сваіх набалелых грудзях».

Пісьменнік, паэт і перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся 4 лістапада 1887 г. у мястэчку Капыль. Бацька яго парцаваў гарбаром, маці - падзёншчыцай. У 1905 г. скончыў Капыльскае двухкласнае вучылішча. У 1909 г. Гартны пакідае роднае мястэчка.
У 1913 г. Ц. Гартны выдаў у Пецярбургу свой першы зборнік вершаў "Песні". Вайну 1914 г. паэт сустрэў варожа, зразумеўшы яе грабежніцкую сутнасць і антынародны характар. У сакавіку 1917 г. бежанскі камітэт беларусаў паслаў яго сваім дэпутатам у Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У кастрычніку 1918 г. 3. Жылуновіч уступае ў члены РКП(Б).
З лютага па снежань 1918 — сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газеты «Дзянніца». Аўтар маніфеста аб утварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, з 1 студзеня 1919 па 3 лютага 1919 старшыня Часовага ўрада яе. Жылуновіч настойліва абараняў інтарэсы і годнасць беларускага народа. 3 гэтай прычыны на 1-м Усебеларускім з'ездзе Саветаў Ц. Гартны не быў уключаны ў склад членаў урада. Таму ён пакінуў Беларусь і паехаў на Украіну, дзе працаваў адказным сакратаром газеты "Красная звезда". У студзені 1921 г. Гартны вяртаецца ў Мінск.
У 20-я гады ён выбіраўся членам ЦВК БССР І СССР, быў рэдактарам газеты "Савецкая Беларусь" і часопіса "Полымя", дырактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, намеснікам міністра асветы БССР, членам калегіі інстытута гісторыі партыі, дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва. 3 1928 г. ён правадзейны член Акадэміі навук БССР.
Выключаны з ВКП(б) 16.1.1931 з фармулёўкай «за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі». Арыштаваны 15.11.1936, пераведзены (7.4.1937) у Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (па афіцыйнай версіі ад гангрэны лёгкіх; па іншых звестках — скончыў жыццё самагубствам). Рэабілітаваны ў грамадзянска-прававых адносінах 15.10.1955. Цалкам (палітычна) рэабілітаваны 10.9.1987. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Капылі.
БРАНІСЛАЎ ТАРАШКЕВІЧ (1892—1937)
«...Аснова адраджэння кожнага народу - яго родная мова»

Пicьмeннiк, лiтapaтypaзнaвeц, пyблiцыcт, вyчoны-мoвaзнaвeц, гpaмaдcкa-пaлiтычны дзeяч, aкaдэмiк НАН Бeлapyci Нapaдзiўcя 8 (20) cтyдзeня 1892 г. ў зacцeнкy Мaцюлiшкi Вiлeнcкaгa пaвeтa (цяпep Вiлeнcкi paён Лiтвы) y cялянcкaй cям’i.
«Бeлapycкaя гpaмaтыкa для шкoл» Бpaнicлaвa Тapaшкeвiчa былa выдaдзeнa ў Вiльнi (1918) кipылiцaй i лaцiнкaй, пepaвыдaвaлacя 7 paзoў. Гэтa пepшaпpaxoднiцкaя пpaцa i cёння ляжaць y acнoвe cyчacныx гpaмaтык нaшaй мoвы. Аpгaнiзaвaў бeлapycкiя нacтaўнiцкiя кypcы, aдкpыў бoльш зa 200 бeлapycкix шкoл. Быў aдным з apгaнiзaтapaў Тaвapыcтвa бeлapycкaй шкoлы. Пicaў apтыкyлы, pэцэнзii нa твopы бeлapycкix пaэтaў пpaзaiкaў (нa бeлapycкaй, пoльcкaй, pycкaй мoвax), пyблiцыcтычныя apтыкyлы (дpyкaвaўcя пepaвaжнa ў гaзeтax i чacoпicax «Рyнь», «Бeлapycкi звoн», «Вoльны cцяг», «Нaшa бyдyчыня»).
З 1922 г. пepaxoдзiць дa гpaмaдcкa-пaлiтычнaй дзeйнacцi: быў aбpaны дэпyтaтaм aд Зaxoдняй Бeлapyci ў Сoйм Пoльcкaй Рэcпyблiкi. У выcтyплeнняx гaвapыў пpa кaлaнiялicцкyю cyтнacць пoльcкaй yлaды нa бeлapycкix зeмляx, пaлaнiзaцыю нaceльнiцтвa, пpa гвaлтoўнae нacaджэннe пoльcкaгa acaднiцтвa, пaлiтычны пepacлeд бeлapycкix дзeячaў, пpa зaкpыццё бeлapycкix шкoл, гiмнaзiй, нacтaўнiцкix ceмiнapый, змaгaўcя зa aгpapнyю pэфopмy нa кapыcць cялян. Зa чaтыpы гaды дэпyтaцкaй дзeйнacцi, дa apыштy i шacцiгaдoвaгa знявoлeння ў пoльcкix тypмax. У 1925 г. ён aдзiн з iнiцыятapaў-зacнaвaльнiкaў i cтapшыня Бeлapycкaй cялянcкa-paбoтнiцкaй гpaмaды. Зa cвaю aктыўнyю бeлapycкyю дзeйнacць y 1927 г. быў apыштaвaны пaлякaмi i пpыгaвopaны дa 12 гaдoў знявoлeння. У ягo aбapoнy выcтyпiлa гpaмaдcкacць ycёй Еўpoпы. У тypэмным знявoлeннi зaймaўcя лiтapaтypнaй, пepaклaдчыцкaй дзeйнacцю, гpyнтoўнa пepaпpaцaвaў «Бeлapycкyю гpaмaтыкy», пpыcтacaвaўшы яe для caмacтoйнaгa вывyчэння. У тypмe нaпicaў гiмн Бeлapycкaй гpaмaды «Стo тыcяч нac былo cябpoў». Ямy нaлeжaць бeлapycкiя пepaклaды шэдэўpaў cycвeтнaй клaciкi «Ілiяды» Гaмepa i «Пaнa Тaдэвyшa» Адaмa Мiцкeвiчa. У 1933 г. вязeнь пoльcкaй тypмы Бpaнicлaў Тapaшкeвiч быў aбмeнeны нa вязня caвeцкaй тypмы Фpaнцiшкa Аляxнoвiчa, пpывeзeнaгa з Сaлaўкoў. Бpнicлaў Тapaшкeвiч aдpaзy быў нaкipaвaны ў Мacквy. Пpaцaвaў y Кaмiнтэpнe. 5 мaя 1937 г. як «aгeнт пoльcкaгa гeнштaбa» быў apыштaвaны opгaнaмi НКУС i этaпaвaны для cyдa ў Мiнcк і paccтpaляны.
ВАСІЛЬ БЫКАЎ (1924—2003)
«...Сапраўды, маладому пакаленню выпала лепшая доля. Вунь растуць, становяцца на ногi, атрымоўваюць адукацыю, не ведаючы, дзякаваць Богу, нi вайны, нi холаду-голаду. Але ж для поўнага шчасця гэтага чалавеку мала, мабыць. Яму як iстоце мыслячай патрэбны яшчэ духоўныя арыенцiры, трэба яшчэ ведаць сэнс свайго зямнога iснавання. Цi пашанцуе iм у гэтым? »

Беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1924г. у вёсцы Бычкі Ушацкага р-на Віцебскай вобласці. З дзяцінства захапляўся маляваннем. У 1939г. паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. Але хутка па асабістых прычынах пакінуў установу. Паступіў у Віцебскую школу ФЗН № 5. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў мабілізаваны на абарончыя работы. У 1942г. — прызваны ў Чырвоную Армію. З 1943г. ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах, служыў на Украіне, у Беларусі, на Далёкім Усходзе. Творчая біяграфія пачынаецца ў пасляваенныя гады. Пасля дэмабілізацыі спадар Быкаў жыў у Гродне, працаваў мастаком, потым журналістам. У 1978г. пераехаў на сталае жыццё ў Мінск. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1959 г. Уладальнік шматлікіх дзяржаўных узнагарод і званняў. У 1980г. атрымаў Народнага пісьменніка Беларусі. Плённа працаваў і ў якасці дэпутата. Апошнія гады жыцця Васіля Быкава прайшлі за мяжой, але на сконе дзён творца ўсё ж вярнуўся ў Беларусь.
Тэматыка ранніх апавяданняў, як і многіх далейшых твораў Васіля Быкава, прысвечана падзеям вайны. Сярод яго твораў: кнігі «Ход канём» (1960), «На крыжах» (1992), «Сцяна» (1997), «Крыжовы шлях» (1998), «Пахаджане» (1999), «Доўгая дарога дадому» (2002), “Калі рукаюцца душы» (2003), «Грамадзянін свету» (2004), «Бліндаж» (2007), «Дажыць да зялёнай травы» (2008); аповесці «Жураўліны крык» (1959), «Трэцяя ракета» (1961), «Пастка» (1962), «Альпійская балада» (1963), «Праклятая вышыня» (1968), «Мёртвым не баліць» (1965), «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1972), «Воўчая зграя» (1974), «Аблава» (1989), «Знак бяды» (1982), «Сцюжа» (1969, 1991) «Пакахай мяне, салдацік» (1996) «Ваўчыная яма» (1999) «Балота» (2001; раман «Кар’ер» (1985); шматлікія апавяданні «байкі жыцця».
Па творах В. Быкава пастаўлены кінафільмы «Трэцяя ракета» (1963), «Альпійская балада» (1966), «Дажыць да світання» (1975), «Воўчая зграя» (1976), «Абеліск» (1977), «Узыходжанне» (1977), «Знак бяды» (1985), «Доўгія вёрсты вайны» (1976). Таксама яго творы ажылі ў тэатры, балеце, оперы, на радыё. Нядзіўна, што і сёння постаць Быкава мае вялікае значэнне ў духоўным жыцці нашай краіны.
АНДРЭЙ ГРАМЫКА (1909—1989)
«...Пачуццё патрыятызму зараджаецца літаральна з пачатку жыцця. Тут і цяга да дома, дзе нарадзіўся і вымавіў першае слова, тут і прыхільнасць да родных і блізкіх, тут і адданасць свайму гораду, пасёлку, вёсцы, якія назаўсёды застануцца ў тваёй памяці, ўзгорках і рэках, з якімі ты побач рос. Усё гэта разам і ёсць любоў да радзімы»

Савецкі дыпламат, міністр замежных спраў СССР з 1957 па 1985 год, старшыня прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у 1985-1988 гг., Андрэй Грамыка нарадзіўся 18 ліпеня 1909 года ў вёсцы Старыя Грамыкі (Гомельская вобласць).
15 лютага 1957 г. быў прызначаны на пасаду міністра замежных спраў СССР. На час яго службы прыпалі самыя напружаныя часы «Халоднай вайны» — у прыватнасці, Грамыка вёў савецка-амерыканскія перамовы падчас Карыбскае крызісу. Адначасова з 1983 па 2 ліпеня 1985 — 1-ы намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР. Працаваў над дагаворам аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадой, што быў падпісаны ў 1963 г., над актам аб ненападзенні з Заходняй Германіяй і 4-баковым пагадненнем аб Заходнім Берліне.
Поспехам Грамыкі як дыпламата было прадухіленне вайны паміж Індыяй і Пакістанам ў 1966 годзе з-за канфлікту вакол Кашміру. Заслугамі Грамыкі ў вялікай ступені можна лічыць падпісанне Дагаворы аб Нераспаўсюдзе Ядзернай Зброі 1968 г. і пагадненняў са Злучанымі Штатамі 1972—1979 гг., асабліва Дагавора аб Супрацьпаветранай Абароне і Дагавора аб Абмежаванні Стратэгічных Наступальных Узбраенняў (ДАСНУ). Важнае значэнне падпісаных у 1975 г. Хельсінскіх пагадненняў.
У 1976 г. дзяржаўны сакратар ЗША Сайрус Вэнс, што працаваў разам з Грамыкам над ДАСНУ, сказаў пра дыпламата-беларуса: «…мала хто ў сучасным свеце можа параўняцца з ім… у дыпламатыі ён скрупулёзны прафесійны практык, гэта чалавек вялізных здольнасцяў і высокага інтэлекту, што валодае ўсімі рысамі дзяржаўнага дзеяча». У 1970—1980-я гг. многія на Захадзе гаварылі аб ім, як аб «дыпламаце нумар 1». Часопіс «Time» пісаў у 1981 годзе: «Ва ўзросце 72 гадоў ён — адзін з самых актыўных і працаздольных членаў савецкага кіраўніцтва. Чалавек з выдатнай памяццю, вострым розумам і надзвычайнай трываласцю… Магчыма, Андрэй Андрэевіч ёсць самым інфармаваным міністрам замежных спраў у свеце». Сёння яго называюць адным з найвялікшых дыпламатаў савецкай эпохі. Вядома яго крэда: лепш 10 гадоў перамоў, чым адзін дзень вайны.
раскрыть » / « свернуть